BE RU EN

Менская ДАІ: Лік аўтамабіляў, увезеных з Расеі, вырас на 60%

  • 2.12.2014, 18:40

Падзенне расейскага рубля ў адносінах да даляра найважнейшым чынам адбілася на аўтамабільным рынку.

Многія беларусы адправіліся ў Расею за аўтамабілямі - як ужыванымі, так і новымі. Двары ў Менску застаўленыя транспартнымі сродкамі з нумарамі з РФ. Сёння каля ГЦ «Ждановічы», дзе знаходзіцца МРЭА ДАІ горада, назіраўся ажыятаж. З'явілася чарга з аўтамабіляў з рэгістрацыйнымі транзітнымі знакамі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Маскоўскай, Смаленскай, Ленінградскай вобласці. Як паведамілі карэспандэнту onliner.by у Менскай ДАІ, колькасць аўтамабіляў, увезеных з Расеі і якія рэгіструюцца ў горадзе, вырасла на 60%.

Апошнія навіны