BE RU EN

Фотафакт: У Берасці ўцанілі Чаргінца

  • 2.12.2014, 15:28

Дэтэктывы міліцэйскага генерала-пісьменніка стосамі перасяліліся на паліцу «Тэрыторыя нізкіх коштаў».

І гэта нягледзячы на расейскую мову напісання і тое, што аўтар кіруе праўладным Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Пяць розных твораў Мікалая Чаргінца былі заўважаныя ў сектары ўцэненых кніг адной з берасцейскіх кніжных крамаў. Суседзямі крымінальных раманаў чыноўніка сталі рускамоўныя казкі і дэтэктывы расейскага пісьменніка, выдадзеныя беларускім выдавецтвам.

Нават пасля зніжкі кошты на кнігі Мікалая Чаргінца не назавеш занадта таннымі: яны вагаюцца ад 46 да 54 рублёў за штуку.

Апошнія навіны