BE RU EN

Сцяпан Палтарак: Ва Украіне - шэсць тысяч расейскіх вайскоўцаў

  • 2.12.2014, 15:13

Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны ацэньвае лік расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, у шэсць тысяч чалавек.

Пра гэта Сцяпан Палтарак сказаў журналістам, паведамляюць "Украінскія навіны".

"Шэсць тысяч", - сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Палтарак не ўдакладніў, дзе менавіта яны дыслакуюцца.

Як вядома, у лістападзе кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі заявіла аб вывадзе з тэрыторыі Украіны больш за тысячу расейскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны