BE RU EN

NATO прыме пастанову аб узмацненні супрацоўніцтва з Украінай

  • 2.12.2014, 15:10

У аўторак у Брусэлі будзе прынятая пастанова аб тым, што фармат супрацоўніцтва Украіны і Паўночнаатлантычнага альянсу павінен быць узмоцнены.

Як сведчаць крыніцы "Еўрапейскай праўды", такі пункт будзе ўключаны ў выніковую заяву Камісіі Украіна-NATO і міністэрскай сустрэчы NATO, якія праходзяць 2 снежня.

Ускосна гэтую інфармацыю пацвердзіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг падчас уступнай прамовы на пачатку пасяджэння камісіі Украіна-NATO. "Наша партнёрства з Украінай - магутнае, але яно стане яшчэ больш магутным", - заявіў ён.

Паводле звестак крыніц, у афіцыйных дакументах не будзе ўдакладняцца сутнасць і змест згаданага ўзмацнення супрацоўніцтва.

Але існуюць не публічныя дамоўленасці аб паступовай адаптацыі ўкраінскага войска да стандартаў NATO.

Апошнія навіны