BE RU EN

Падлетку з Дубровенскага раёна праз медычную памылку адрэзалі руку

  • 2.12.2014, 12:20

Паводле факта неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыкамі распачалі крымінальную справу.

Жыхарка Дубровенскага раёна ўважае, што праз памылку лекараў ейны сын пазбавіўся рукі. Жанчына звярнуліся ў праваахоўныя органы пасля таго, як яе сыну ампутавалі руку. У хлопчыка быў пералом рукі. Маці мяркуе, што калі дапамога дзіцяці была б кваліфікаванай, ампутаваць руку не прыйшлося б, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Пасля ўважлівага вывучэння довадаў заяўніка, апытання персаналу ўстаноў аховы здароўя, дзе хлопчык праходзіў лячэнне, вывучэння медыцынскай дакументацыі, правядзення неабходных экспертыз і іншых дзеянняў была прынятая пастанова аб распачынанні крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 162 КК РБ (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам), - распавялі ў УСК Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны