BE RU EN

У Менск прыбывае прадстаўнік Еўракамісіі

  • 2.12.2014, 12:07

Кіраўнік аддзела ў двухбаковых стасунках з краінамі Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Дырк Шубель 2 снежня наведае Менск.

Шубель прыязджае ў Менск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі «Рэгіянальная стабільнасць і мадэрнізацыя: выклікі і магчымасці для стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю», арганізаванай Менскім форумам, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, у Шубеля запланаваныя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Апошнія навіны