BE RU EN

Прэзідэнт Латвіі адказаў на ліст «пакрыўджанай» Валерыі

  • 2.12.2014, 11:48

Спявачка прасіла кіраўніка дзяржавы даць ацэнку латвійскаму МЗС, які ўнёс яе ў «чорны спіс».

У спісе таксама апынуліся Іосіф Кабзон і Алег Газманаў, і акторы Міхаіл Парэчанкаў і Іван Ахлабысцін. Як заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта Латвіі Ліга Крапане, кіраўнік дзяржавы заўсёды выступае за культурныя сувязі паміж Масквой і Рыгай, аднак у пастановы МЗС ён умешвацца не можа. Каментаваць дзеянні міністра замежных спраў прэзідэнт не будзе. Пры гэтым заканадаўства не забараняе выкрэсліць з «чорнага спісу» якое-небудзь прозвішча, калі для гэтага ёсць падставы, паведамляе «Эхо Москвы».

Расейская спявачка, якая трапіла ў «чорны спіс», актыўна выступала ў падтрымку далучэння Крыма да Расеі і крытыкавала палітыку новых украінскіх уладаў.

Апошнія навіны