BE RU EN

Гомельскі завод самаходных камбайнаў замярзае

  • 2.12.2014, 11:00

Рабочыя вымушаныя знаходзіцца ў цэхах, дзе толькі 2 градусы.

Пра гэта charter97.org паведаміў адзін з рабочых.

«Тэмпература ў нас з прыходам маразоў у цэхах 2 градусы, але пра нас клапоцяцца. Ёсць загад у дачыненні да ААТ «Гомсельмаш», «Аб выкананні мерапрыемстваў забеспячэння адпаведнага мікраклімату ў вытворчых памяшканнях». Кіраўнікам структурных падраздзяленняў неабходна забяспечыць пастаянны кантроль за станам і самаадчуваннем падначаленых работнікаў. Нават можна пагрэцца, пры зніжэнні тэмпературы паветра на працоўным месцы ніжэй +5 градусаў (6 гэта, на іх думку, напэўна горача, каб самі ў кабінетах так парыліся) даюцца дадатковыя перапынкі для абагрэву ў спецыяльна прызначаных памяшканнях па 10 хвілін пасля кожнай гадзіны. Вось у такіх умовах працуюць людзі і абсталяванне», - напісаў чытач.

Апошнія навіны