BE RU EN

ЕЗ і ЗША разам рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі

  • 2.12.2014, 7:51

Дональд Туск і Барак Абама дамовіліся аб сумесных дзеяннях у падтрымцы Украіны.

Еўрапейскі звяз і Злучаныя Штаты Амерыкі працуюць над новымі санкцыямі супраць Расеі. Пра гэта ішла гаворка падчас тэлефоннай размовы кіраўніка Еўрапейскай рады Дональда Туска з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, паведамляе «Лiга.нет».

«Еўрапейскі звяз і ЗША па-ранейшаму цесна супрацоўнічаюць, у тым ліку над санкцыямі, а таксама над фінансавай падтрымкай Украіны. Мы дамовіліся аб'яднацца і захаваць стабільны курс», - заявіў Дональд Туск.

Кіраўнік Еўрапейскай рады паведаміў таксама, што ён і Абама абмеркавалі важнасць таго, каб Расея выйшла з Данбаса, спыніла забеспячэнне войскамі і тэхнікай тэрарыстаў, для забеспячэння эфектыўнага кіравання мяжой і выканання місіі АБСЕ. Усе закладнікі павінны быць вызваленыя, падкрэсліў у сваёй заяве кіраўнік Еўрарады.

Нагадаем, 29 лістапада ўвайшлі у дзеянне новыя санкцыі ЕЗ супраць прарасейскіх тэрарыстаў у Данбасе. Такім чынам, у санкцыйныя спісы ЕЗ ўключаны ўжо 132 чалавекі, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а таксама 28 арганізацый.

Апошнія навіны