BE RU EN

МЗС Нямеччыны: Аднабаковае спыненне Украінай агню заслугоўвае павагі

  • 19.12.2014, 19:35

Кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства Франк-Вальтэр Штайнмаер правёў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны.

Міністр замежных спраў нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заяўляе, што аднабаковае спыненне агню Украінай у Данбасе заслугоўвае павагі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы МЗС ФРГ у Twitter, інфармуе УНІАН.

"Украіна заявіла другі раз аб аднабаковым спыненні агню, што заслугоўвае павагі, з'яўляецца прыкметай мужнасці і дальнабачнасці", - адзначаецца ў паведамленні са спасылкай на словы Штайнмаера.

Кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства адзначыў, што правёў вельмі добрую і інтэнсіўную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным, падчас якой абмяркоўваліся Менскія дамоўленасці.

Апошнія навіны