BE RU EN

Velcom і МТС спынілі прадаваць смартфоны ў растэрміноўку

  • 19.12.2014, 17:36

Беларускія сотавыя аператары адрэагавалі на сённяшнюю пастанову Нацбанку.

Velcom і МТС абвясцілі аб часовым прыпыненні продажу смартфонаў, планшэтаў, мадэмаў і іншага абсталявання ў растэрміноўку. У прэс-службе life :) паведамілі, што растэрміноўка застанецца, піша onliner.by.

У Velcom падкрэслілі, што запланаваная на заўтра ноч зніжак адбудзецца. У life :) запэўнілі, што цэны на прылады будуць ранейшымі.

Са слоў відавочцаў, асаблівага ажыятажу ў салонах аператараў не назіраецца. Чэргі ёсць, але тэлефоны павышаным попытам не карыстаюцца. Тым часам на перападлік зачыніліся многія салоны сеткі «Сувязны», у «Еўрасеці» купіць у растэрміноўку нічога нельга, аднак нашага карэспандэнта заклікалі рабіць пакупкі цяпер, паколькі бліжэйшым часам кошты будуць перагледжаныя.

Апошнія навіны