BE RU EN

Яцэнюк: Супрацьстаяць Расеі ў адзіночку не атрымаецца

  • 19.12.2014, 17:31

Прэм'ер-міністр Украіны заклікаў краіны ЕЗ разам процідзейнічаць агрэсіі Расеі.

Арсень Яцэнюк правёў сустрэчу з міністрам вонкавай эканомікі і замежных спраў Вугоршчыны Петэрам Сіярта, які знаходзіцца ў Кіеве з рабочым візітам.

Пра гэта паведамляе Урадавы партал Украіны.

"Кіраўнік Урада падкрэсліў важнасць адзінства, якое дэманструюць усе краіны-сябры Еўрапейскага звяза ў супрацьдзеянні агрэсіўнай палітыцы Расейскай Федэрацыі. Толькі сумеснымі намаганнямі нам удасца пераадолець гэты выклік, які тычыцца не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы", - заявіў Арсень Яцэнюк.

Нагадаем, сёння ЕЗ афіцыйна апублікаваў санкцыі ў дачыненні да акупаванага Крыма.

Апошнія навіны