BE RU EN

Банкіры распавялі, як будуць спаганяць збор на куплю валюты

  • 19.12.2014, 17:22

Збор на куплю валюты будзе дзейнічаць, як мінімум, да 1 лютага 2015 года.

Збор з пакупнікоў валюты будуць спаганяць з заўтрашняга дня, 20 снежня. Пра гэта распавялі tut.by у камерцыйным банку. Паводле слоў спецыяліста, пакуль гаворка ішла пра тое, што працаваць гэта навіна будзе арыентыровачна да 1 лютага 2015 года.

30-працэнтны збор у курс не будзе паказаны на табло ў абменным пункце. Банкам рэкамендавалі, каб ён адрозніваўся ад афіцыйнага курсу Нацбанка не больш, чым на 2%. Сума 30-адсоткавага збору будзе паказаная асобна ў чэку, які выдасць касір.

Лічыць збор будуць ад сумы ў беларускіх рублях, якую вы хочаце патраціць на куплю валюты.

Напрыклад, вы хочаце заўтра купіць 100 даляраў. Калі афіцыйны курс Нацбанка 10 890 рублёў, то ў абменніку даляр будуць прадаваць прыкладна па 11 100 рублёў. Гэта значыць, вам спатрэбіцца 1110000 беларускіх рублёў. Камісія ў гэтым выпадку складзе 333 тысячы рублёў, - падлічылі ў банку.

Калі па рублёвай картцы вы хочаце зняць замежную валюту, то зняцце валюты з яе будзе лічыцца купляй і таму з вашага рахунку спішуць 30-працэнтны збор. Калі картка ў валюце, то збор плаціць не трэба.

Разлік рублёвай карткай за мяжой таксама лічыцца купляй валюты, зноў такі прыйдзецца заплаціць збор - 30% ад сумы пакупкі.

Збор трэба будзе заплаціць і ў тым выпадку, калі вы здымеце валюту ў банкамаце за мяжой. Дарэчы, у гэтым выпадку да 30% дадасца яшчэ і камісія за зняцце гатоўкі (мінімум 2% ад сумы).

Калі картка рублёвая, то плацяжы ў замежных інтэрнэт-крамах таксама будуць лічыцца купляй валюты. Таму да сумы сваіх пакупак цяпер прыйдзецца дадаваць 30%.

Апошнія навіны