BE RU EN

Федэрыка Магерыні наведае Ірак

  • 19.12.2014, 17:04

Кіраўніца замежнапалітычнай службы ЕЗ Федэрыка Магерыні наведае Ірак на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse, піша gazeta.ru.

Адзначаецца, што падчас візіту Федэрыка Магерыні плануе правесці сустрэчы з іракскім урадам і курдскімі сіламі. Згодна з яе заявай, «Еўразвяз пацвярджае гатоўнасць паглыбляць стасункі з Іракам».

Мэтай візіту з'яўляецца абмеркаванне варыянтаў барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Раней Еўрапейскі звяз заклікаў Турцыю далучыцца да барацьбы супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы». На думку ЕЗ, тысячы еўрапейцаў, якія маюць намер папоўніць шэрагі баевікоў групоўкі ў Сірыі, выкарыстоўваюць Турцыю ў якасці транзітнага пункта для перапраўкі.

Апошнія навіны