BE RU EN

ЗША знялі санкцыі з «Трастбанка»

  • 19.12.2014, 17:03

Амерыканскія ўлады знялі абмежаванні ў дачыненні да ЗАТ «Трастбанк», гаворыцца ў паведамленні банка.

«ФінСЕН Казначэйства ЗША (US Department of the Treasury Financial Crimes Enforcement Network) прыняў пастанову аб скасаванні абмежаванняў у дачыненні да ЗАТ «Трастбанк» з 15 снежня 2014 года», - адзначана ў прэс-рэлізе.

Там гаворыцца, што «названая пастанова з'явілася вынікам праведзенай банкам маштабнай працы для стварэння эфектыўнай сістэмы ўнутранага кантролю, актыўнага супрацоўніцтва банка з адпаведнымі правапрымяняльнымі і кантрольнымі ведамствамі ЗША і прадстаўлення ім вычарпальных матэрыялаў, падрыхтаваных банкам з дапамогай Міжнароднай аўдытарскай кампаніі КПМГ».

У самой пастанове адзначана, што яна прынятая «на аснове ацэнкі ўсёй сукупнасці актуальных абставінаў і вядомых фактаў ФінСЕН»

ЗАТ «Трастбанк» (да лютага 2005 ЗАТ «Інфабанк») дзейнічае з канца 1994 года і з'яўляецца адным з найстарэйшых прыватных банкаў у Беларусі.

Апошнія навіны