BE RU EN

Сайты найбуйнейшых банкаў Беларусі недаступныя

  • 19.12.2014, 16:36

Сайты цэлага шэрагу беларускіх банкаў сталі недаступныя пасля абеду ў пятніцу.

У ліку іншых паводле стану на 14.20 недаступныя інтэрнэт-рэсурсы найбуйнейшых дзяржаўных банкаў «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», а таксама найбуйнейшага прыватнага «Прыёрбанка». Немагчыма адкрыць таксама інтэрнэт-рэсурс «Альфабанк», піша «Інтэрфакс».

Нагадаем, сёння была апублікаваная пастанова Нацбанку «аб часовым увядзенні 30% збору пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі». «Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць гэты збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне - у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт»- гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны