BE RU EN

«Белавія» павялічыць частату палётаў у Маскву

  • 19.12.2014, 16:33

З 20 студзеня 2015 авіякампанія «Белавія» пачне выкананне шостай штодзённай частоты палётаў у Маскву (аэрапорт Дамадзедава).

Рэйсы будуць праводзіцца ў дзённы час пераважна на новых самалётах Embraer-195LR у двухкласнай кампаноўцы.

Павелічэнне частаты палётаў звязанае з жаданнем авіякампаніі палепшыць сэрвіс згодна з перавагай пасажыраў і цалкам задаволіць попыт на перавозку паміж двума сталіцамі. Авіякампанія разлічвае ўбачыць на гэтым рэйсе бізнэс-пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць паміж Масквой і Менскам, піша «Тэлеграф».

«Спадзяюся, што гэты рэйс дасць нашым пасажырам дадатковую магчымасць падабраць аптымальны для сябе час для падарожжаў», - паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

У авіякампаніі «Белавія» дзейнічае спецыяльны тарыф Абанемент «Скайпас Белавія» на некалькі палётаў для пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць на лініі Менск-Масква. У касах і ў агентаў можна набыць «Скайпас Белавія» на некалькі палётаў «туды-назад» (ад 2 да 8) з абслугоўваннем ў эканамічным і бізнэс-класе рознага тэрміну дзеяння (14 дзён, 1 і 3 месяцы). Кошт абанемента «Скайпас Белавія» залежыць ад колькасці набытых палётаў «туды і назад» і класа абслугоўвання.

Апошнія навіны