BE RU EN

У Італіі адбыўся землятрус магнітудай 4,1

  • 19.12.2014, 15:53

Землятрус магнітудай 4,1 адбыўся ў пятніцу ў цэнтральнай італійскай вобласці Таскана, падземныя штуршкі адчуваліся ў Фларэнцыі.

Пра гэта паведамляюць РІА «Новости» са спасылкай на газету Corriere della Sera.

Эпіцэнтр землятрусу, які быў зафіксаваны спецыялістамі Нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі Італіі а 11.36 паміж Фларэнцыяй і Сіене, знаходзіўся на глыбіні 7,1 кіламетра.

На гэты момант інфармацыі аб разбурэннях і пацярпелых не паступала. Аднак у зоне, дзе назіраецца сейсмічная актыўнасць, у мэтах бяспекі эвакуяваныя некаторыя школы.

Як адзначае выданне, за апошнія суткі ў вобласці было зафіксавана каля 30 падземных штуршкоў рознай магнітуды.

Таксама ўчора землятрус магнітудай 5,2 адбыўся на ўсходзе Непала. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў 100 км на ўсход ад горада Катманду, сталіцы Непала. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 10 км.

Апошнія навіны