BE RU EN

Менчукі кінуліся ў крамы скупляць тавары па старых коштах

  • 19.12.2014, 15:46

У буйных крамах сталіцы 19 снежня назіраецца ажыятаж.

Гараджане актыўна купляюць бытавую тэхніку, электроніку, мэблю, кошты на якую яшчэ не паспелі змяніцца, але напэўна, вырастуць у сувязі з тым, што Нацбанк увёў 30-адсоткавы збор за куплю валюты.

Прынамсі, з паведамленняў відавочцаў, вялікія чэргі назіраюцца ў крамах сеткі «5 элемент», «Карона-Тэхна», «Пінскдрэў» і іншых, пішуць naviny.by.

Як стала вядома «Салідарнасці», на многіх прадпрыемствах і арганізацыях супрацоўнікі бяруць у бухгалтэрыі даведкі, каб атаварыцца ў растэрміноўку.

- Назіраю масавы псіхоз. І сама часткова бяру ў ім удзел, - сказала чытачка.

Людзі хапаюць у крамах з паліц усё, што ляжыць, паведамляе Onliner.by.

Ахоўнік у «Кароне - Тэхна», што на праспекце Пераможцаў, сказаў, што праз пару гадзін крама зачыніцца на пераацэнку: «Хто паспеў хапнуць, той паспеў». Пакупнікі сцвярджаюць, што частка крамаў бытавой тэхнікі ў сталіцы ўжо зачыніліся на перападлік.

Паліцы ў многіх гандлёвых аб'ектах імкліва пусцеюць.

Апошнія навіны