BE RU EN

Брэда Піта не ўзялі ў калегію прысяжных праз яго папулярнасць

  • 19.12.2014, 15:01

Актора Брэда Піта, якому ўчора споўніўся 51 год, не ўзялі ў калегію прысяжных засядацеляў.

Піт з’явіўся ў суд Лос-Анджэлеса ў пятніцу пасля афіцыйнага выкліку. Каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, ён прасядзеў некалькі гадзін у чарзе на інтэрв'ю, піша «Газета.Ru».

Аднак суд адмовіўся ад паслуг Піта, матываваўшы гэта тым, што прысутнасць папулярнага артыста адцягвала б іншых удзельнікаў судовага паседжання. Таксама Піт прасіў суд задзейнічаць яго ў кароткім слуханні, аднак паручыцца за працягласць працэсу, прапанаванага актору, суддзі не маглі.

Апошнія навіны