BE RU EN

Экспарт з Нямеччыны ў Расею абрынуўся на 20%

  • 19.12.2014, 14:54

Да канца 2014 года экспартныя пастаўкі ў Расеі скароцяцца на 20%.

Пра гэта заявіў старшыня Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Экхард Кардэс. Ён чакае далейшага зніжэння экспарту з Нямечыны ў Расею праз эканамічны крызіс у РФ, паведамляе Deutsche Welle.

"Я мяркую, што да канца 2014 года аб'ём экспарту скароціцца на 20 адсоткаў", - заявіў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk у пятніцу, 19 снежня.

Кардэс нагадаў, што яшчэ ўвосень зніжэнне склала 17 - 18%.

"Калі слабы курс рубля захаваецца, а эканоміка не пачне расці - а гэта, мяркуючы па ўсім, так і будзе, - то сітуацыя не палепшыцца і ў наступным годзе", - папярэдзіў ён.

Паводле звестак Федэральнага статыстычнага ведамства, аб'ём нямецкага экспарту ў Расею за першыя 8 месяцаў 2014 склаў 20,3 млрд еўра - на 16,6% менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года.

Апошнія навіны