BE RU EN

Па картках за мяжой беларусы будуць разлічвацца курсам 14 тысяч за даляр

  • 19.12.2014, 14:39

Таксама некаторыя банкі ўводзяць ліміт на суму, якую можна выдаткаваць у дзень.

З сённяшняга дня ў Беларусі ўведзена камісія ў куплі валюты ў 30%. Прычым не важна, якую валюту вы купляеце - даляры, еўра, расейскія рублі ці грыўні. Што ж будзе з тымі сродкамі, якія ляжаць на картцы? Бо раней можна было закінуць на картку нават беларускія рублі і расплачвацца ёй за мяжой пры курсе валют, які не моцна адрозніваецца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Калі вы едзеце за мяжу з карткай, на якой ляжаць беларускія рублі, то пры аплаце тавараў і паслуг рублі будуць пераведзеныя ў даляры па міжнародным курсе абмену, а потым ужо ў мясцовую валюту (у Расеі - у расейскі рубель, ва Украіне - у грыўню , у Літве - у літы). Курс можна паглядзець на сайце visa.com.

- А камісію ў 30% з мяне здымуць?

- Так. Нават калі гэта будуць безнаяўныя плацяжы.

Акрамя таго, як паведамілі ў кол-цэнтры банка МТБ, часова з пятніцы, 19 снежня, уводзіцца ліміт на суму, якую можна выдаткаваць у дзень: 1,8 мільёна беларускіх рублёў у суткі.

Апошнія навіны