BE RU EN

Лукашэнка рабуе народ

  • 19.12.2014, 13:48

Пастановай Нацбанка прадаць валюту беларусы могуць толькі паводле афіцыйнага курсу.

На 19 снежня курс складае 10 890 рублёў.

Такім чынам, уведзены сёння 30-адсоткавы падатак распаўсюджваецца толькі на тых, хто хоча купіць валюту.

Гэта падштурхне чорны рынак. У Беларусі зноў з'явяцца валютчыкі, а грамадзяне, якія захочуць атрымаць за даляр справядлівую цану, стануць злачынцамі.

Літаральна ўчора Аляксандр Лукашэнка, а сёння віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч пераконвалі людзей, што ніякай дэвальвацыі не будзе. Як і ў 2011 годзе, улада заможных не проста падманваюць людзей, але і нажываюцца на фактычнай множнасці курсаў, бо для людзей, набліжаных да галоўнай асобы, існуе ўнікальная магчымасць купляць валюту паводле аднаго курсу, а прадаваць яе на 30 адсоткаў даражэй. І такія аперацыі можна здзяйсняць неаднаразова.

Апошнія навіны