BE RU EN

Крама «Электрасіла»: Усе растэрміноўкі прыпыненыя Нацбанкам

  • 19.12.2014, 12:32

Офісы МТС і Velcom пакуль яшчэ афармляюць растэрміноўку на тэлефоны і планшэты.

Крэдытаванне прыпынена пастановай Нацбанка. Пра гэта паведамілі «Еўрарадыё» ў краме «Электрасіла» па вуліцы Прытыцкага.

Супрацоўніца крамы: «Растэрміноўку ўжо нідзе не афармляюць Гэта пастанова Нацбанка».

Пры гэтым офісы і інтэрнэт-крамы МТС і Velcom пакуль прадаюць тэлефоны і ноўтбукі ў растэрміноўку. Журналістам паабяцалі, што да вечара нічога не зменіцца.

Атрымаць афіцыйны каментар Нацбанка пакуль не ўдалося.

Апошнія навіны