BE RU EN

Банкі перасталі аддаваць валютныя дэпазіты

  • 19.12.2014, 12:27

Банк ВТБ (Беларусь) адмовіўся выдаць мінчуку валютны дэпазіт.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач.

«Банк ВТБ (Беларусь) не вярнуў ўчора (2014/12/18) дэпазіт, размешчаны ў іх раней тэрмінам на 1 месяц у далярах ЗША. Грашовая сума (эквівалентная кошту новай 3-х пакаёвай кватэры ў цэнтры Менска) была загадзя замоўленая ў банка 2014/12/15 года для выдачы на 2014/12/18.

Заканчэнне тэрміну па вяртанню дэпазіту надыходзіць 2014/12/18 года. У кнізе «скаргаў і прапаноў» ВТБ Банка я пакінуў запіс, ён ёсць у мяне ў электронным выглядзе. З майго боку парушэнняў няма. Банк не выканаў умова дамовы. Грошы неабходныя для куплі кватэры. Дагавор на куплю кватэры заключаны. Дата крайняга тэрміну аплаты надыходзіць 2014/12/22», - напісаў ён.

У банку сайту charter97.org адмовіліся пракаментаваць сітуацыю.

Апошнія навіны