BE RU EN

У Вільні даляры прадаюцца за 13500 беларускіх рублёў

  • 19.12.2014, 12:23

У абменніках літоўскага банка Medicinos банк даляры можна купіць за беларускія рублі па курсе 13500.

Яшчэ ўчора амерыканская валюта прадавалася па 12 500 рублёў, піша «Наша Нiва».

Абменнікі працуюць у Вільні (на чыгуначным вакзале, аўтавакзале і ў «Акропалісе»), а таксама ў Клайпедзе (у «Акропалісе»).

Пры абмене вялікай сумы валюты літоўцы прапануюць асабіста дамаўляцца пра курс.

Апошнія навіны