BE RU EN

Кіеўскія трамваі выйшлі на лініі: забастоўка скончылася

  • 19.12.2014, 11:49

Сёння, 19 снежня, у сталіцы адноўлена работа электратранспарту. Так, трамваі трох гарадскіх дэпо выйшлі на лініі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Киевпасстранса».

Нагадаем, супрацоўнікі «Киевпастранса» выканалі свае пагрозы і абвясцілі страйк праз трохмесячную нявыплату заробкаў. Учора ў Кіеве не выйшлі на маршруты ўсе трамваі, а ўжо сёння да іх планавалі далучыцца і аўтобусы. Работнікі тралейбусаў пакуль чакаюць рэакцыі ўладаў.

Апошнія навіны