BE RU EN

У Барысаве са школы эвакуявана 390 чалавек

  • 19.12.2014, 11:24

18 снежня 390 чалавек былі эвакуяваны са школы ў Барысаве праз фальшывае паведамленне аб мінаванні.

Навучальны працэс у школе быў прыпынены. Пасля праведзенага абследавання выбухова-небяспечных прадметаў не выяўлена, піша БелТА.

У міліцыю патэлефанавала намеснік дырэктара школы і паведаміла, што ў фае знойдзена запіска з паведамленнем аб закладзенай выбуховай прыладзе. Устаноўлена, што запіску напісаў вучань 8-га класа. Пасля правядзення следчых дзеянняў яго перадалі бацькам пад распіску.

СК праводзіць праверку паводле факта здарэння. Паводле яе вынікаў будзе прынятая пастанова аб распачынанні крымінальнай справы.

Апошнія навіны