BE RU EN

Банкі паднялі курс продажу даляра да 11 990 рублёў

  • 19.12.2014, 11:07

За ноч курс продажу даляра ў беларускіх банках падскочыў у чарговы раз, дасягнуўшы 11970-11990 рублёў.

Чаму менавіта гэты курс? Ён адрозніваецца ад афіцыйнага курсу Нацбанка роўна на 10%. Са слоў работніка «Беларусбанка», існуе негалосная рэкамендацыя пакуль не падымаць курс вышэй, піша «Наша Нiва».

Першым такі курс выставіў МТБанк ў сваіх кругласутачных абменніках, услед падцягнуліся іншыя, уключаючы «Беларусбанк».

Курс куплі даляра ў гэты час замацаваўся на ўзроўні 11 800 рублёў. Яго дэкларуюць «Ідэя Банк» і «Белгазпрамбанк»

Апошнія навіны