BE RU EN

Пётр Пракаповіч сёння раскажа пра дэвальвацыю

  • 19.12.2014, 10:49

Намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч сёння выступіць з дакладам аб эканамічнай сітуацыі.

19 снежня ў Доме ўрада ў Менску пройдзе сумеснае пасяджэнне «савета рэспублікі» і «палаты прадстаўнікоў». На ім выступіць з дакладам намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч. Ён будзе прысвечаны эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне. Пасяджэнне пачалося а 10.00, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў эканамічных пытаннях заявіў, што «Беларусь не будзе бегчы за Расеяй і дэвальваваць нацыянальны рубель». Ён запатрабаваў ад урада весці разлікі з Расеяй у валюце - далярах ці еўра.

Апошнія навіны