BE RU EN

Атака на Sony Pictures усхвалявала Белы дом

  • 19.12.2014, 10:10

У адміністрацыі Барака Абамы назвалі кібератакі на кінакампанію Sony Pictures сур'ёзнай праблемай нацыянальнай бяспекі.

Прэс-сакратар Белага Дома Джош Эрнэст сказаў, што на яе будзе дадзены адэкватны адказ, паведамляе BBC.

Карпарацыя Sony скасавала паказ фільма "Інтэрв'ю", пасля таго, як у інтэрнэце былі апублікаваныя пагрозы ад ананімных хакераў, якія раілі трымацца далей ад кінатэатраў, у якіх будзе дэманстравацца фільм.

Адмове ад прэм'еры папярэднічала публікацыя чарговай порцыі карпаратыўнай перапіскі Sony, уключаючы нумары сацыяльнага страхавання і памер зарплаты супрацоўнікаў. Кампутарныя ўзломшчыкі назвалі яе "Калядным падарункам".

У стужцы "Інтэрв'ю" распавядаецца аб выдуманай змове супраць дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Сенатар-рэспубліканец Джон Макейн таксама раскрытыкаваў пастанову Sony, заявіўшы, што яна можа заахвоціць і іншых хакераў на падобныя крокі.

Апошнія навіны