BE RU EN

АМАП спрабуе ўварвацца ў кватэру каардынатара «Еўрапейскай Беларусі»

  • 19.12.2014, 9:24

У кватэру да Максіма Вінярскага спрабуюць уварвацца супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі сваякі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Міліцыянты з'явіліся на лесвічнай пляцоўцы а 09:15.

«Тэлефануюць у дзверы, грукочуць. Са слоў суседзяў - амапаўцы», - сказалі сваякі Максіма Вінярскага.

Яны звязваюць дзеянні міліцыі з угодкамі падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года і мяркуюць, што Максіма Вінярскага хочуць прэвентыўна арыштаваць.

Апошнія навіны