BE RU EN

За гадзіну на МКАД адбылося сем ДТЗ праз выбоіны

  • 19.12.2014, 9:20

Усплёск аварый адбыўся на МКАД у раёне з'езду ў прамзону Шабаны.

Дарожнікі, якія праводзілі рамонт асфальтавага палатна, пакінулі пасля сябе вялікую выбоіну прама ў адной з палос руху, але забыліся як-небудзь яе абазначыць. У выніку 17 снежня толькі за перыяд з 20:30 да 21:30 было зарэгістравана 7 ДТЗ, піша onliner.by.

Адзін з кіроўцаў трапіў у ДТЗ, у яго аўтамабіля пагнуўся дыск, а таксама падвеска.

«Учора c 20:30 да 21:30 на МКАД каля Шабаноў дарожнікі зладзілі масавае ДТЗ. Пакінулі на другой паласе без усялякіх знакаў дзірку ў асфальце. У выніку за гадзіну сем машын - з пагнутымі дыскамі, адна з пашкоджаным радыятарам і сколам на лабавым шкле. ДАІ аформіла усіх як ДТЗ», - паведаміу ён.

Апошнія навіны