BE RU EN

Фотафакт: Беларусы не паверылі Лукашэнку

  • 19.12.2014, 7:44

Пра гэта сведчаць чэргі ў абменніках.

Такую карціну можна было назіраць на менскім чыгуначным вакзале ў чацвер блізу 17:00, піша «Салiдарнасць».

На нарадзе ў эканамічных праблемах 18 снежня Аляксандр Лукашэнка паабяцаў не дэвальваваць нацыянальную валюту.

- Хочаце абвалу - бегайце па абменніках, - заявіў ён. - Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна. Мы будзем прытрымлівацца стабільнай сітуацыі ў краіне і будзем выкарыстоўваць для гэтага ўсе рычагі, не парушаючы ніякіх фінансава-эканамічных законаў, якія дзейнічаюць аб'ектыўна.

Тым часам беларусы паведамляюць пра тое, што не могуць зняць грошы з валютнага рахунку, паколькі ў банку спасылаюцца на тое, што няма валюты.

У чацвер у банках падскочыў курс даляра. У большасці абменнікаў «Беларусбанка» пасля абеду курс быў узняты да 11490 рублёў. «Банк Масква-Менск», «БелВЭБ», «БСБ Банк» прадаюць даляры па 11500 рублёў.

Апошнія навіны