BE RU EN

У жыхара Гародні канфіскавалі 9400 літраў паліва

  • 18.12.2014, 21:19

Жыхар Гародні ў прычэпе нелегальна перавозіў 9000 літраў саляркі і 400 літраў бензіну.

У выніку аператыўных мерапрыемстваў работнікамі інспекцыі МПЗ сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў устаноўлены факт нелегальнага перамяшчэння буйной партыі гаручага жыхаром Гародні, паведамляе Оnliner.by. Ён у паўпрычэпе фуры Renault Magnum ажыццяўляў перавозку 9000 літраў дызельнага паліва і 400 літраў бензіну, паведамляюць гарадзенскія падаткавікі.

Сумарны кошт паліва (акрамя таго, што было залітае ў баку) склала больш за 107 мільёнаў рублёў. З прычыны парушэння ч. 3 арт. 12.30 КаАП партыя гаручага арыштаваная, матэрыял праверкі накіраваны ў суд. Парушальніку пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь (15 мільёнаў рублёў).

Апошнія навіны