BE RU EN

Скрадзеныя карціны Шагала і Рыверы знойдзеныя ў ЗША

  • 18.12.2014, 20:10

Паліцыя і Федэральнае бюро расследаванняў ЗША (ФБР) выявілі ў Лос-Анджэлесе карціны, скрадзеныя шэсць гадоў таму з прыватнай калекцыі.

Сярод іх - палотны расейскага і французскага мастака Марка Шагала і мексіканскага жывапісца Дыега Рыверы, паведамляе Los Angeles Times. Агульны кошт дзевяці твораў ацэньваецца прыкладна ў дзесяць мільёнаў даляраў, піша Lenta.ru.

У выніку сумеснай спецаперацыі ў адным з гатэляў Лос-Анджэлеса паліцыя і ФБР выйшлі на 45-гадовага Раўля Эспінозу. Агентам атрымалася ўстанавіць з ім кантакт пад выглядам пакупнікоў - Эспіноза спрабаваў прадаць карціны за 700 тысяч даляраў наяўнымі. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў збыце скрадзенай маёмасці. Сваёй віны ён не прызнае, сцвярджаючы, што атрымаў палатны ад трэціх асоб. У цяперашні час Эспіноза знаходзіцца пад вартай.

Як тлумачыць выданне, гэты крадзеж, які лічыцца адной з найбуйнейшых у гісторыі горада, адбыўся ў жніўні 2008 года. Тады 12 жывапісных палотнаў зніклі з дому прыватнага калекцыянера ў элітным раёне Лос-Анджэлеса Энсіна. Тры карціны пакуль не знойдзеныя.

Апошнія навіны