BE RU EN

Пасяджэнне СНБА Украіны адбудзецца 20 снежня

  • 18.12.2014, 18:04

Сёння пройдзе падрыхтоўчая нарада да пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, запланаванага на суботу, 20 снежня.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Святаслава Цэгалко.

"Прэзідэнт меў на ўвазе, што ўвечары 18 снежня адбудзецца падрыхтоўчая нарада да пасяджэння СНБА. Само пасяджэнне запланаванае на суботу", - заявіў Цэгалко журналістам.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Пётр Парашэнка ў Любліне на сустрэчы са студэнтамі сказаў, што склікае экстранае паседжанне на 16.00 чацвярга "праз некаторае абвастрэнне сітуацыі".

Апошнія навіны