BE RU EN

Фотафакт: Калекцыя суперкараў на мільён даляраў заўважаная ў Гародні

  • 18.12.2014, 17:40

Ужо другі дзень сацыяльныя сеткі бударажаць фатаграфіі суперкараў, якія праездам апынуліся ў Гародні.

Адзін з гараджан дапамагае маскоўскаму бізнесмену з дастаўкай суперкараў. Сам уладальнік паляцеў у Еўропу на адпачынак, а Lamborghini Murcielago, Maybach 62, Mercedes-Benz SLR McLaren і Ferrari F430 адправіў за сабой на лафеце, піша autogrodno.by.

Нагадаем, што гарадзенец ужо не ў першы раз дапамагае расейцам з падобным грузам. У жніўні бягучага года «госцем» горада стала Lamborghini Aventador, якую везлі з Кан. Уладальнік перыядычна бярэ з сабой суперкары ў Еўропу.

Фота: autogrodno.by

Апошнія навіны