BE RU EN

IKEA спыніла продаж мэблі і бытавой тэхнікі ў РФ

  • 18.12.2014, 17:32

IKEA прыпыніла да 20 снежня продаж мэблі і бытавой тэхнікі ў Расеі.

Гэта звязана з вялікай колькасцю заказаў, якія знаходзяцца ў апрацоўцы, паведамляецца на сайце кампаніі. Зараз рэтэйлер змяняе цэны на тавары, таму паказаны кошт на сайце можа адрознівацца ад рэальнага, адзначае IKEA.

Раней у прэс-службе кампаніі паведамілі «Русской службе новостей», што IKEA падыме цэны на шэраг тавараў пасля 18 снежня. Змену цэнавай палітыкі там тлумачаць падзеннем рубля. Нягледзячы на тое, што больш за 60% тавараў вырабляецца непасрэдна ў РФ, IKEA прадаўжае залежаць ад знешніх фактараў, адзначылі ў кампаніі.

Апошнія навіны