BE RU EN

Беларуская прапаганда вернецца ва ўкраінскі тэлеэфір

  • 18.12.2014, 17:03

Тэлеканал «Беларусь 24» аднаўляе вяшчанне ва Украіне.

Нацыянальны савет у пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання суседняй краіны прызнаў, што ён адказвае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні і з украінскім заканадаўствам. Такое рашэнне рэгулятар прыняў на пасяджэнні ў чацвер, паведамляе «Інтэрфакс».

Раней Нацсавет адмовіў тэлеканалу, так як паводле вынікаў маніторынгу былі зафіксаваныя прыкметы парушэння ўкраінскага заканадаўства пры трансляцыі адной з праграм.

Паводле слоў кіраўніка Нацсавета Юрыя Арцёменкі, тэлеканал ў лісце рэгулятару растлумачыў, што праграма, у якой былі зафіксаваныя парушэнні, была знятая з эфіру, што пасля і пацвердзіў маніторынг.

Такім чынам, беларускі канал атрымаў магчымасць рэтранслявацца на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны