BE RU EN

Расея паставіць у Беларусь чатыры дывізіёна С-300 да кастрычніка 2015

  • 18.12.2014, 15:37

Пастаўка прадугледжаная адпаведным пагадненнем.

Пра гэта журналістам 18 снежня паведаміў міністр абароны Беларусі генерал-маёр Андрэй Раўкоў. Са слоў міністра, дывізіёны будуць размешчаныя ў Горадні, Берасці і Полацку, піша БелаПАН.

Раўкоў паведаміў, што ракеты для ЗРК С-300 ужо пастаўленыя ў Беларусь, на комплексах праводзяцца рэгламентныя працы.

Пра тое, што Міністэрства абароны Расеі падпісала кантракт на перадачу Беларусі зенітных ракетных комплексаў, стала вядома ў ліпені 2014 года. С-300 перадаюцца Беларусі на бязвыплатнай аснове

Апошнія навіны