BE RU EN

Павел Коваль: ЕЗ павінен праводзіць больш рашучую палітыку ў дачыненні да Пуціна

  • 18.12.2014, 15:35

Прэзідэнт Расеі сёння слабы, як ніколі.

Таму Еўрапейскі Звяз павінен выкарыстаць гэты факт і пайсці далей. Пра гэта заявіў польскі палітык, эксперт у замежных справах Павел Коваль, піша выданне «wPolityce» (пераклад - charter97.org).

«Калі Пуцін вытрымае фінансавы крызіс і ягонае акружэнне не збунтуецца, то праз некалькі месяцаў ён скажа, што гэты крызіс толькі ўмацаваў расейцаў і пераканаў іх у тым, што ўлады праводзяць правільную палітыку» - сказаў ён.

Так былы еўрадэпутат пракаментаваў дакумент, які быў падрыхтаваны сакратарыятам Дональда Туска для саміту ЕЗ, які адбудзецца сёння. На ягоную думку, у гэтым дакуменце не хапае канкрэтных пунктаў адносна Расеі.

Са слоў Паўла Коваля, Дональд Туск, які стаіць на чале Еўрапейскага звязу, павінен праводзіць больш рашучую палітыку.

Апошнія навіны