BE RU EN

Банкі прадаюць даляр па Br11 400

  • 18.12.2014, 11:46

Курс даляра ў менскіх абменніках нашмат адрозніваецца ад курсу Нацбанка.

Самы нізкі курс продажу даляра паводле стану на раніцу 18 снежня складае 11170 рублёў. Такі курс выставіў «Альфабанк». У іншых фінансавых установах кошт даляра даходзіць да 11400 рублёў, піша «Наша Нiва».

Яшчэ ўчора раніцай даляр можна было купіць за 10990-11020 рублёў. Фактычна рост курсу за дзень склаў 150 рублёў.

Нацбанк тым часам прытрымліваецца ранейшай неафіцыйнай стратэгіі «+10 або 0», згодна з якой на таргах курс даляра можа павялічыцца не больш чым на 10 рублёў або застацца нязменным. Нацбанк карыстаецца гэтым прыёмам ужо больш за год, з лістапада 2013 года.

У выніку афіцыйны курс даляра на сёння складае 10.880 рублёў. Розніца паміж ім і абменным курсам дасягнула 290 рублёў.

Апошнія навіны