BE RU EN

Дзярждэп ЗША зняпраўдзіў падпісанне закона аб дапамозе Украіне

  • 18.12.2014, 9:17

Дзярждэпартамэнт ЗША зняпраўдзіў інфармацыю аб падпісанні прэзідэнтам Баракам Абамам законапраекта «Акт у падтрымку свабоды Украіны».

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзярждэпу, паведамляе «Укринформ».

«Яна (Джэн Псакі) сапраўды сказала так, але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Мы ўжо выправілі гэта ў стэнаграме са спасылкай у канцы тэксту», - адзначылі ў ведамстве.

У спасылцы, прынамсі, гаворыцца: «Прэзідэнт Абама не падпісаў закон».

Як паведамлялася, падчас прэс-брыфінгу ў сераду афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі адзначыла, што кіраўнік Белага дома падпісаў у аўторак «Акт у падтрымку свабоды Украіны».

Апошнія навіны