BE RU EN

Дзень нараджэння Папы Рымскага адзначылі масавым танга-флэшмобам (Відэа)

  • 17.12.2014, 21:24

На флэшмоб «Танга для айца Францішка» сабралася больш за 2 тыс. чалавек з усёй Італіі.

Некалькі тысяч чалавек сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Рыме, каб станчыць і праспяваць «З днём нараджэння» для Папы Рымскага, якому споўнілася 78 гадоў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Папа Рымскі Францішак нарадзіўся ў Аргенціне, радзіме танга, 17 снежня 1936 года. У сераду яму давялося паслухаць песню «З днём нараджэння» на гішпанскай, італійскай і іншых мовах, пакуль яго везлі праз плошчу Святога Пятра ў Ватыкан для пачатку штотыднёвай папскай аўдыенцыі.

Апошнія навіны