BE RU EN

Прадстаўнік «Правага сектара» павіншаваў габрэяў з Ханукай

  • 17.12.2014, 20:29

Прэс-сакратар "Правага Сектара" і народны дэпутат Украіны Барыслаў Бяроза павіншаваў габрэяў з іх традыцыйным святам Ханукай.

"Сёння Ханука - яўрэйскае свята цуду, свята перамогі ў вайне паміж святасцю і брудам. Свята перамогі дабра над злом, святла - над цемрай, свята надзеі. У гэты дзень прынята жадаць вясёлай Ханукі. Што я і жадаю ўсім тым, хто адзначае гэтае свята", - напісаў Бяроза на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

"А ўсім астатнім я жадаю міру і нашай светлай перамогі над ворагамі Украіны. Я веру, што нам удасца здзейсніць цуд. З Божай дапамогай мы пераможам нашага ворага на ўсходзе, адродзім Украіну і даможамся ўсяго жаданага. Са святам Ханукі!" - напісаў Барыслаў Бяроза.

Апошнія навіны