BE RU EN

У сталіцы на праезнай частцы згарэў Peugeot (Відэа)

  • 17.12.2014, 18:33

Як мяркуецца, прычына пажару - падпал.

Учора раніцай, каля 08:10, на вул. Гамарніка многія жыхары маглі бачыць палаючы каля дома №23 мікрааўтобус. Peugeot Boxer гарэў проста на праезнай частцы, а ў нейкі момант пакаціўся і пашкодзіў прыпаркаваныя «пад горкай» аўтамабілі. Усё гэта зафіксаваў на відэа карыстальнік нашага форуму Паўла. Як відаць з роліка, агонь стаў распаўсюджвацца з салона і літаральна за паўхвіліны ахапіў увесь аўтамабіль, паведамляе Onliner.by.

Паводле звестак Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, загаранне адбылося ў салоне, уладальнік - малады чалавек 1983 р. - не змог прадухіліць распаўсюджванне полымя.

Увага! У відэа прысутнічае гучны гук сігналізацыі.

«Мікрааўтобус быў пашкоджаны агнём цалкам, - дапоўнілі ратавальнікі. - Як мяркуецца, прычына - падпал. Вiнаватая асоба ўстанаўліваецца».

Апошнія навіны