BE RU EN

Маскоўскія абменнікі спыняюць продаж валюты

  • 17.12.2014, 18:09

Шэраг абменных пунктаў у Маскве спыніў продаж даляраў і еўра з прычыны дэфіцыту валюты.

У офісах дробных банкаў наведвальнікаў адразу папярэджваюць аб тым, што абменныя аперацыі не праводзяцца. У філіялах буйных банкаў стаяць чэргі з жадаючых купіць валюту, аднак і там на просьбу прадаць даляры ці еўра збольшага кліентам адказваюць адмовай, піша РІА «Новости».

- Валюты на сёння няма, усё скончылася. Мы заказваем на заўтра, але ці будуць продажы - пакуль не ведаем, - адзначылі ў адной з аперацыйных кас.

Сярэдні курс даляра ў абменніках Масквы вагаецца ў межах 61-65 руб. пры продажы і 75-80 руб. пры куплі. Еўра купляецца за 80-85 руб. і прадаецца за 95-100 рублёў.

Раней паведамлялася, што ў рэгіянальных банках праз абвал рубля і павышаны попыт на замежную валюту сканчаюцца даляры і еўра. У прыватнасці, валюты няма ў многіх банках Чэлябінска, Ханты-Мансійска і Цюмені.

Апошнія навіны