BE RU EN

Новыя санкцыі ЕЗ супраць «уладаў» Крыма зацвердзяць 17 снежня

  • 17.12.2014, 17:23

Рада ЕЗ зацвердзіць новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да самаабвешчаных уладаў Крыма ў чацвер, 18 снежня.

Як тлумачаць у Брусэлі, неабходнасць такога кроку тлумачыцца незаконнай анэксіяй Крыма і Севастопаля, якія працягваюцца. Перш меркавалася, што пасяджэнне адбудзецца 19 снежня, а ўвайсці ў дзеянне санкцыі павінны на наступны дзень пасля прыняцця, піша ТАСС.

Дадатковыя абмежаванні павінны закрануць турызм і інвестыцыі. Акрамя таго, у пакеце санкцый будзе забарона на гандаль некаторымі таварамі. Прынамсі, гэта тычыцца энэргарэсурсаў.

Нагадаем, што раней ЕЗ забараніў імпарт тавараў з Крыма, якія не прайшлі мытнага афармлення ва Украіне, а таксама аказанне фінансавых і страхавых паслуг.

Апошнія навіны