BE RU EN

Абрынанне рубля цалкам паралізавала турыстычную галіну Расеі

  • 17.12.2014, 17:03

У расейскіх турыстычных кампаніях продажы пуцёвак спыніліся на фоне вагання курсу валют.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратарку Расейскага саюза туріндустрыі Ірыну Цюрыну.

Яна адзначыла, што "турысты цяпер знаходзяцца ў шоку - скачок валюты, які адбыўся 16 снежня, практычна паралізаваў падарожнікаў, продажы ў кампаніях ў апошнія два дні проста спыніліся".

"Продажы могуць не аднавіцца, хоць у гэтым годзе попыт на турпуцёўкі і так мінімум на 50% ніжэйшы за мінулагодні", - сказала Цюрына.

З яе слоў, на фоне такіх валютных скачкоў тураператарам было няпроста вызначыцца з унутраным курсам кампаніі: адны банкі мянялі яго некалькі разоў на працягу дня, іншыя настолькі завышалі афіцыйны курс, што турфірмам стала нявыгадна канвертаваць рублі кліентаў у валюту.

У сваю чаргу выканаўчы дырэктар Асацыяцыі тураператараў Расеі Майя Ламідзэ заявіла, што попыт на турпаездкі за мяжу ў навагоднія святы знізіўся агулам на 30-35%.

Апошнія навіны